На беларуска-латвійскай мяжы зафіксавалі 137 спробаў незаконнага перасячэння мяжы
- 15.07.2026, 11:21
Латвія ўмацоўвае межы.
Латвія застаецца асноўнай мэтай для мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць з тэрыторыі Беларусі ў Еўразвяз.
За мінулыя суткі, 14 ліпеня, латвійскія памежнікі зафіксавалі 137 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.
Для параўнання варта дадаць, што літоўскія памежнікі паведамляюць толькі пра адну такую спробу, а ў Польшчы не зарэгістравалі ніводнай спробы парушэння мяжы.
Раней паведамлялася, што Латвія пачала ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй. На гэтыя працы плануецца выдаткаваць амаль 13 млн еўра.