Беларусы — расіянам: Вам мала не пакажацца
- 15.07.2026, 13:27
Нашы суайчыннікі абураныя хамствам турыстаў з РФ.
Пастоў расіян з няправільнай назвай Беларусі ў сацсетках з кожным днём становіцца ўсё менш, але некаторыя грамадзяне суседняй краіны працягваюць дэманстраваць сваю безграматнасць.
«Ура, летим в Белоруссию», — напісаў у Threads карыстальнік з нікам fisher_yvr. Мала таго, у адказ на падказку ён заявіў, што «Беларусь — гэта трактар».
Сайт Charter97.org прыводзіць найбольш папулярныя каментары пад пастом:
— Не ляціце! Мы рады толькі тым, хто ведае назву нашай краіны! Невукам няма чаго тут рабіць! І дарэмна вы лічыце, што беларусы такія слабакі, якія трываюць усё. Мы трываем да пары, да часу. Але потым мала не пакажацца! Толькі наша міралюбнасць дае вам шанец на выпраўленне памылкі.
— Спадзяюся, хутка пачнуць даваць штрафы проста на межах і ў аэрапорце за няправільную назву краіны
— У вас там з-за адсутнасці бензіну фляга прысвістнула? Ці гэта з нараджэння?
— З Ленінграда праз Югаславію?
— Набярыся розуму ў правапісе.
— У Белоруссию можаце ляцець. У Беларусь — не трэба. Вам тут не рады.
— Тэрмінова змяняйце маршрут! Такой краіны няма, вас падманваюць!
— Ляціце ў краіну, а нават назвы краіны не ведаеце.
— Каб ты дранікамі падавіўся!
— На 30 гадоў спазніўся.