BE RU EN

Масавае ДТЗ на МКАДзе: сутыкнуліся адразу пяць аўтамабіляў

  • 15.07.2026, 13:40

Відэафакт.

ДАІ Мінска паведамляе, што сёння раніцай у раёне 24-га кіламетра вонкавага кольца МКАДа адбылося ДТЗ, удзельнікамі якога сталі пяць аўтамабіляў: Audi, Seat, Kia, Ford і BMW.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сутыкненне адбылося з-за недатрымання бяспечнай дыстанцыі. На відэа трапілі наступствы аварыі.

Удакладняецца, што 46-гадовага пасажыра аўтамабіля Seat даставілі ў бальніцу для абследавання. Рух на гэтым участку быў ускладнены, але на дадзены момант цалкам адноўлены.

Фото: ГАИ Минска
Фото: ГАИ Минска

Апошнія навіны