ЗША абвясцілі пра другую за суткі хвалю ўдараў па Іране
- 15.07.2026, 22:54
Удары наносяцца па ваенных аб'ектах.
Узброеныя сілы ЗША пачалі аперацыю па нанясенні другой хвалі ўдараў па тэрыторыі Ірана, паведамляе ў X Амерыканскае Цэнтральнае камандаванне (CENTCOM).
«Удары наносяцца па іранскіх ваенных аб'ектах, якія выкарыстоўваюцца для стварэння пагрозы судам, што свабодна праходзяць праз Армузскі праліў, міжнародны водны шлях, жыццёва важны для сусветнага гандлю. Амерыканскія вайскоўцы прыцягваюць Іран да адказнасці па ўказанні галоўнакамандуючага», — сказана ў паведамленні.