CBS: ЗША рыхтуюць ваенную аперацыю на Кубе
- 15.07.2026, 23:44
У Пентагоне абмеркавалі высадку дэсантнікаў у складзе тысяч салдат на востраве.
Ваенныя планавальнікі Пентагона ў апошнія тыдні вывучылі некалькі сцэнарыяў магчымых дзеянняў супраць Кубы, у тым ліку — паветрана-дэсантную аперацыю з удзелам тысяч амерыканскіх салдат, паведамляе CBS са спасылкай на крыніцы.
Паводле звестак тэлеканала, гэтую задачу можа выканаць 101-я паветрана-дэсантная дывізія, паколькі толькі яна падрыхтаваная да падобных місій.
Гэтыя абмеркаванні не сведчаць пра тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп або Пентагон прынялі рашэнне аб правядзенні якой-небудзь аперацыі, падкрэсліваюць суразмоўцы CBS.
Пераарыентацыя на Кубу цяпер малаверагодная з-за аднаўлення ваенных аперацый супраць Ірана на мінулым тыдні, куды Пентагон перакінуў авіяцыю, разведку і іншыя рэсурсы, піша CBS. Таму любая аперацыя супраць Кубы сутыкне Пентагон са значнай праблемай, распавялі крыніцы канала. Дзяржаўны сакратар Марко Рубіо раней падкрэсліваў, што ЗША аддаюць перавагу дыпламатычнаму варыянту пераходу да новага ўрада на чале з тэхнакратамі, гатовымі да эканамічных рэформаў. Гэты працэс забуксаваў, нягледзячы на ўзмацненне фінансавага ціску ЗША на краіну, гаворыцца ў публікацыі.