BE RU EN

Таямніцу сям'і з Мінска раскрылі дзякуючы дакументу 1935 года

  • 16.07.2026, 16:16

Дакумент быў практычна знішчаны.

Судовыя эксперты аднавілі змест запісаў ва украінскім пасведчанні аб шлюбе 1935 года, якія за дзесяцігоддзі амаль цалкам сцёрліся. Гэта дапамагло пацвердзіць сваяцкія сувязі і стане адным з ключавых доказаў у спрэчцы аб спадчыне, паведамілі у Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

На даследаванне паступіла пасведчанне аб шлюбе, выдадзенае ў 1935 годзе аддзелам ЗАГС Народнага камісарыята ўнутраных спраў Украінскай ССР. Дакумент быў аформлены адразу на дзвюх мовах, украінскай і рускай, і захаваўся ў вельмі дрэнным стане.

Судзячы па фота, з гадамі папера пажаўцела, пакрылася плямамі, па ўсім перыметры з'явіліся разрывы і шматлікія складкі, а частка рукапісных запісаў і подпісаў практычна знікла. Верхні левы кут дакумента таксама быў пашкоджаны.

Пасведчанне належала памерлай маці заяўніцы і яе першаму мужу, пра існаванне якога родныя не ведалі. Іншых дакументаў, што пацвярджаюць сваяцтва, не захавалася.

Нягледзячы на стан дакумента, судовым экспертам удалося з дапамогай спецыяльных метадаў усталяваць змест усіх неабходных запісаў, у тым ліку згаслых фрагментаў тэксту.

«Заключэнне экспертызы будзе служыць важным і неабвержным доказам пры вырашэнні спрэчкі аб праве на спадчыну», — расказалі ў камітэце.

Сталічныя судовыя эксперты ўстанавілі змест запісаў, бязлітасна знішчаных часам | Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

Апошнія навіны