Беспілотнікі атакавалі Керч усю ноч: гарыць нафтабаза і эшалёны на пуцях
- 17.07.2026, 7:43
Шэраг буйных пажараў.
У ноч на 17 ліпеня ў акупаванай Керчы грымелі выбухі на фоне атакі дронаў. Каля першай гадзіны ночы ўспыхнулі моцныя пажары ў раёне чыгуначнага вакзала, піша «Главред».
Як піша маніторынгавы канал Exilenova+, беспілотнікі атакавалі Керч усю ноч.
Маніторынгавая група «Крымскага ветру» са спасылкай на даныя спадарожнікавых здымкаў паведамляе пра шматлікія ачагі пажараў на чыгуначнай станцыі Керчы.
«Гараць склады і, верагодна, нафтабаза «Керч» і эшалёны на пуцях. Побач знаходзіцца і, магчыма, таксама гарыць магутная электрычная падстанцыя ПС «Керчанская» 110/35/6 кВ», — гаворыцца ў паведамленні.
NASA FIRMS таксама зафіксавала пажар у раёне чыгуначнай станцыі Керчы.
Заходней пасёлка Коктэбель, каля Шчэбетаўкі, зафіксаваны пажар у раёне электрападстанцыі ПС 110/35/6 кВ «Коктэбель» і насоснай станцыі, паведамляе маніторынгавая група «Крымскага ветру».