Чарнагорыя ўвядзе візы для беларусаў
- 17.07.2026, 9:45
З 1 кастрычніка 2026 года.
Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў з кастрычніка 2026 года.
Рашэнне ўладаў Чарнагорыі, звязанае з увядзеннем візавага рэжыму з Беларуссю і Расіяй, можа быць прынята з 1 кастрычніка 2026 года. Гэтая мера звязана з намерам краіны ўступіць у Еўрасаюз у 2028 годзе.
Візы, як чакаецца, будуць уводзіць паступова. Спачатку для грамадзян Беларусі і Расіі, а затым — для Турцыі, Кітая, ААЭ, Катара.
Нагадаем, што беларусам пры наведванні Чарнагорыі не патрэбна была віза пры ўмове знаходжання не больш за 30 дзён.