BE RU EN

«Флотапад працягваецца»: ЗСУ паразілі 12 расійскіх суднаў у Чорным моры

  • 17.07.2026, 10:00

«Мадзяр» заявіў, што танкеры РФ ператвараюцца ў «сляпыя і глухія баржы».

Сілы беспілотных сістэм ЗСУ паразілі яшчэ 12 расійскіх суднаў у Чорным моры у ноч на пятніцу, 17 ліпеня, паведамляе камандуючы СБС Роберт («Мадзяр») Бровдзі, адзначаючы, што «флотапад працягваецца».

Беспілотнікі СБС паразілі дзевяць расійскіх сухагрузаў, танкер, танкер-газавоз і буксір. Усяго за 12 сутак, з 6 да 17 ліпеня, паразілі 159 расійскіх суднаў: 117 — у Азоўскім моры і 42 — у Чорным.

«Мадзяр» патлумачыў, што мэтай аперацыі СБС з’яўляецца паралізацыя расійскай лагістыкі і марскіх перавозак нафты і іншых грузаў у абыход міжнародных санкцый.

«Ператварыць кожны самаходны плаўсродак у баржу, што дрэйфуе па моры, — сляпую і глухую. Мэта — не забрудзіць акваторыю нафтавымі плямамі, таму ніякіх прабоін», — напісаў Мадзяр у Telegram.

16 ліпеня Генштаб ЗСУ паведаміў пра паражэнне васьмі расійскіх суднаў у Чорным і Азоўскім морах.

Раней камандуючы СБС Робер «Мадзяр» заяўляў пра атаку на больш як 100 суднаў РФ у Азоўскім моры, пасля чаго Расія скараціла колькасць караблёў у акваторыі на 55% і закрыла праход праз Керчанскую пратоку.

Апошнія навіны