BE RU EN

«Я была ў такім стане шоку»

  • 17.07.2026, 10:28

У Баранавічах у медкамісію ўтварыліся велізарныя чэргі.

У Баранавіцкай лячэбна-кансультатыўнай паліклініцы на вуліцы Камсамольскай, 5, утварыліся велізарныя чэргі за даведкамі для праходжання вадзіцельскай камісіі, ваенкамата, афармлення на працу і іншых мэт. Відэа адтуль 15 ліпеня ў TikTok апублікавала карыстальніца _nekrash._. Пасля публікацыі роліка сітуацыя змянілася «кардынальна», сцвярджае іншая тыктокерка.

У каментарах тыя, хто спрабаваў трапіць да лекара, дзеляцца сваімі ўражаннямі:

«Я была проста ў шоку: людзі сядзяць, а ў рэгістратуры нікога няма. Пачалі пытацца, а ў іх санітарная гадзіна. Не ў кожнага столькі перапынкаў, проста ўсе на санітарнай гадзіне. Я была ў такім стане шоку. А спачатку заляцела, не ўбачыўшы гэты апарат [у якім выдаюць талоны], пачала чаргу займаць, пакуль не пачула, што там выклікаюць. Вось варона я, вёска, аж сорамна стала. <�…> Там учора сварыліся. Раніцай прыйшла, прасядзела ў іх да абеду, прыйшла пасля абеду — санітарная гадзіна. Шмат хто сыходзіў з талонамі, я гэтак жа выбегла з мацюкамі», — Жанночка.

Апошнія навіны