BBC: Як Зяленскі ўспрыняў мітынгі ў падтрымку Фёдарава
- 17.07.2026, 10:38
Прэзідэнт Украіны змяніў частку кадравых рашэнняў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «нармальна ўспрыняў» пратэсты супраць адстаўкі Міхаіла Фёдарава з пасады міністра абароны.
Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле BBC News Украіна са спасылкай на крыніцы на Банкавай.
Там запэўнілі, што «прэзідэнт нармальна ўспрыняў і мітынг, і тое, што нехта пайшоў падтрымаць Мішу».
Паводле суразмоўцы выдання, менавіта таму, што Зяленскі ўбачыў «гэтую грамадскую рэакцыю, а таксама найлепшы шлях вырашэння кадравых пытанняў, ён і змяніў частку кадравых рашэнняў».
Яшчэ адзін суразмоўца BBC News Украіна з Офіса прэзідэнта адзначыў, што ў Зяленскага «няма адчування якой-небудзь канкурэнцыі або рэўнасці да Фёдарава».
16 ліпеня Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка разглядаецца як адзін з кандыдатаў на пасаду міністра абароны замест Міхаіла Фёдарава.
«Што датычыцца Кліменкі, ён разглядаецца як адна з кандыдатур. Разглядаецца, але я яшчэ не падаў адпаведныя дакументы ў парламент. Бо па міністру абароны і міністру замежных спраў, як вы ведаеце, праводзіцца асобнае галасаванне», — сказаў Зяленскі.
Паводле звестак журналіста FT Крыстафера Мілера, у Вярхоўнай Радзе на дадзены момант няма дастатковай колькасці галасоў за новага міністра абароны замест Фёдарава.
Пасля гэтага прэзідэнт паведаміў, што даручыў выканаўцу абавязкаў кіраўніка СБУ Яўгену Хмары выконваць абавязкі міністра абароны Украіны.