«Вялізныя грошы»
- 17.07.2026, 12:32
Мінчанка паказала гіганцкую пяцірублёвую купюру.
Майстарка 3D-скульптуры з Мінска Вольга атрымала незвычайную замову — зрабіць 5-рублёвую купюру вялікіх памераў. Вынік працы дзяўчына паказала ў сваім уліковым запісе ў Threads, піша blizko.by.
Аснову купюры майстарка зрабіла з кампазіту, а зверху наклеіла плёнку з фотадрукам, якая паўтарае выяву грашовай адзінкі. Выраб спадабаўся карыстальнікам у каментарыях:
«Прыблізна так разумее кіраўніцтва просьбу аб павелічэнні заробку».
«Вялізныя грошы».
«Рэшты не трэба!»
«Так паўсвету купіць можна! Асцярожна з такімі купюрамі!»
«Over money».