У Расіі забаранілі беларускі кефір
- 17.07.2026, 14:53
З 15 ліпеня.
Расія забараніла пастаўкі кефіру з буйнога беларускага прадпрыемства. Адпаведны ліст апублікаваў Расельгаснагляд.
Пад забарону трапіў кефір Жлобінскага малочнага завода, які з’яўляецца філіялам Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. Так, з 15 ліпеня Расельгаснаглядам прыпыненая ветэрынарная сертыфікацыя кефіру з гэтага прадпрыемства. У рэестр Мытнага саюза ўнеслі звесткі пра «часовыя абмежаванні» на дадзены прадукт.
Дарэчы, месяц таму прадукцыя прадпрыемства трапіла пад узмоцнены лабараторны кантроль з-за перавышэння дражджоў у кефіры.
Раней Расельгаснагляд забараніў пастаўкі мяса і сыру з трох беларускіх прадпрыемстваў з-за кішачнай палачкі і рэшткаў лекаў.