Пуцін спальвае ўсе магчымасці
- Леанід Неўзлін
- 17.07.2026, 15:10
А яму ж шчодра прапаноўвалі спыненне агню.
Расія просіць паліва — найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі звярнуліся да індыйскіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў з просьбай аб дадатковых пастаўках бензіну. Паводле ацэнак Reuters, каля 40% расійскіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў не змогуць аднавіць працу як мінімум цягам двух месяцаў.
І гэта — толькі ў тым выпадку, калі ўкраінцы не нанесуць паўторных удараў. А Сілы абароны Украіны працягваюць атакаваць расійскія НПЗ. Сярод тых, хто просіць бензін, — «Раснафта», «Газпрам нафта» і «Лукойл». Прынамсі адна партыя паліва ўжо была адпраўлена ў Расію, аднак крыніцы ў трох найбуйнейшых індыйскіх нафтаперапрацоўчых кампаніях сцвярджаюць, што вольных аб'ёмаў для экспарту ў іх няма. Калі новыя пастаўкі і адбудуцца, то, найбольш верагодна, праз трэйдараў, якія не пагардзяць працаваць з Масквой.
Больш за тое, адзін з суразмоўцаў агенцтва паведаміў, што далейшыя пастаўкі з Індыі ў Расію могуць ажыццяўляцца шляхам перагрузкі паліва з аднаго судна на другое ў адкрытым моры. А ў выпадку новых украінскіх удараў па НПЗ Расіі таксама давядзецца шукаць пастаўшчыкоў дызельнага паліва, хоць пакуль яго запасаў дастаткова.
А між тым Путіну шчодра прапаноўвалі спыненне агню без якіх-небудзь дадатковых умоў і сур'ёзныя перамовы пры цішыні як на фронце, так і ў тыле. Але ён працягвае ўпірацца і забіваць, спальваючы ў сваёй злачыннай вайне ўсе магчымасці.
Леанід Неўзлін, Telegram