Фотафакт: Неверагодны захад сонца над «беларускім Байкалам»
- 17.07.2026, 17:56
«Проста як у казцы».
Беларуска зняла захад сонца над возерам Доўгае ў Віцебскай вобласці — самым глыбокім у нашай краіне.
Фота апублікавана у сацсетцы Threads і сабрала сотні лайкаў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Проста як у казцы.
— Якая прыгажосць, колькі колераў!
— Заваражвае.
— Вельмі прыгожа
Доўгае — самае глыбокае ў Беларусі: ягоная глыбіня перавышае 53 метры. Дзякуючы высокай ступені чысціні вады і рэкорднай глыбіні вадаём называюць «беларускім Байкалам».
Возера з’яўляецца помнікам прыроды ледавіковай эпохі. Для яго аховы ў 1979 годзе быў створаны аднайменны азёрны заказнік.