BE RU EN

У Польшчы цягнік сышоў з рэек: вагоны ўпалі ў раку

  • 18.07.2026, 4:52

Відэа.

У Малапольскім ваяводстве Польшчы з рэек сышоў таварны цягнік, а частка яго вагонаў упала ў раку Попрад. Аб гэтым паведамляе Onet у пятніцу, 17 ліпеня.

Аварыя адбылася на чыгуначнай лініі непадалёк ад Верхомлі, каля мяжы са Славакіяй. Падчас руху цягніка па маршруце з рэек сышлі шэсць пустых грузавых вагонаў. Частка з іх упала ў раку.

З-за гэтага аднакалiйная чыгуначная лінія ў той мясцовасці цяпер заблакаваная, для пасажыраў арганізаваны аўтобусны транспарт.

Спецыялісты высвятляюць прычыны сходу вагонаў з рэек. Інфармацыі пра пацярпелых не паступала.

Апошнія навіны