Іран прыгразіў ЗША пераходам да фазы «поўнага знішчэння»
- 18.07.2026, 5:18
Тэгеран мае намер перайсці да наступальных дзеянняў.
Іран перайдзе ад абарончых да наступальных дзеянняў, калі ЗША працягнуць наносіць удары цягам наступных дзвюх-трох дзён, заявіў ваенны дарадца вярхоўнага лідара Ірана Мохсен Рэзаі.
«Калі атакі ЗША працягнуцца цягам бліжэйшых дзвюх-трох дзён, Узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Іран перайдуць ад этапу стрымлівання і дзеянняў у адказ да фазы наступлення і поўнага знішчэння», — сказаў Рэзаі ў эфіры іранскага тэлебачання (цытата паводле Tasnim).