BE RU EN

Украінскія беспілотнікі масава атакавалі Маскоўскую вобласць

  • 18.07.2026, 8:12

Паражаныя НПЗ і склады Wildberries.

Гэтай ноччу дроны атакавалі Маскоўскую вобласць адразу ў некалькіх месцах. Паведамляецца пра паражэнне складоў і НПЗ.

Пра гэта інфармуе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы.

Атакі на розныя гарады Маскоўскай вобласці працягваліся ўсю ноч. Таксама была інфармацыя пра выбухі ў Цверы і Уладзіміры.

Аднак самыя відовішчныя кадры падарыў горад Электрасталь. Там паражаныя лагістычныя збудаванні складоў Wildberries.

Судзячы па апакаліптычных кадрах ад «мясцовых карэспандэнтаў», горад неўзабаве накрые магутнае воблака дыму. Паведамляецца пра пажары і разбурэнні складскіх памяшканняў.

Таксама на кадрах зафіксаваны пралёт «невядомага дрона».

Акрамя Электрасталі, пад атаку трапіла нафтабаза ў падмаскоўным Ногінску. Гэта нафтабаза класа IIIа, колькасць рэзервуараў — 24 адз., аб'ём рэзервуарнага парку — 11 500 м³.

Аднак там ёсць Ногінскі завод паліўнай апаратуры, таму звесткі яшчэ ўдакладняюцца.

Апошнія навіны