BE RU EN

На нафтабазе ў падмаскоўным Нагінску здарыўся пажар

  • 18.07.2026, 8:30

Яе атакавалі беспілотнікі.

На тэрыторыі нафтабазы ў падмаскоўным Нагінску ўзнікла ўзгаранне з-за падзення БПЛА, паведаміў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў.

«Найбольш сур'ёзныя наступствы — у Багародскай гарадской акрузе. У выніку падзення беспілотніка адбылося ўзгаранне на тэрыторыі нафтабазы ў Нагінску. На месцы працягваюць працаваць пажарныя, супрацоўнікі МЧС і ўсе аператыўныя службы», — напісаў ён.

Як паведамляў Charter97.org, беспілотнікі усю ноч атакоўвалі Маскоўскую вобласць.

Апошнія навіны