ЗСУ ўдарылі па энергааб'ектах на ўсходзе Крыма
- 18.07.2026, 11:54
Электразабеспячэнне на паўвостраве абмежавана.
Узброеныя сілы Украіны ў ноч на 18 ліпеня нанеслі ўдар па энергетычных аб'ектах ва ўсходняй частцы Крыма. Электразабеспячэнне абмежавана, паведаміла прэс-служба «Крымэнерго».
«Энергетыкі прымаюць усе магчымыя меры для стабілізацыі электразабеспячэння паўвострава», — адзначаецца ў паведамленні «Крымэнерго».
Паводле даных Мінабароны Расіі, мінулай ноччу сілы СПА нібыта збілі 379 беспілотнікаў ЗСУ над расійскімі рэгіёнамі, у тым ліку над Крымам. Праблемы з электразабеспячэннем у Крыме і Севастопалі абвастрыліся напрыканцы чэрвеня пасля атак ЗСУ на энергааб'екты. Некалькі разоў на паўвостраве поўнасцю адключалі электрычнасць.