BE RU EN

Войскі РФ атакавалі лакаматыў і пасажырскія вагоны цягніка ў Запарожскай вобласці

  • 18.07.2026, 13:19

Фота.

Войскі Расіі ў суботу, 18 ліпеня, нанеслі падвойны прыцэльны ўдар па лакаматыве і пасажырскіх вагонах цягніка ў Запарожскай вобласці, паведаміў міністр аднаўлення, інфраструктуры і транспарту Украіны Мікалай Калашнік.

Усіх пасажыраў і супрацоўнікаў Укрзалізніцы аператыўна эвакуявалі, таму пацярпелых няма.

«Расія свядома працягвае наносіць удары па аб’ектах грамадзянскай інфраструктуры, спрабуючы запалохаць людзей і парушыць працу транспартнай сістэмы», — адзначыў Калашнік.

У сеціве пішуць, што расійскія акупанты, верагодна, нанеслі ўдар па цягніку Кіеў — Запарожжа.

Апошнія навіны