РФ рыхтуе мабілізацыю паўмільёна чалавек
- 18.07.2026, 15:42
Навабранцамі хочуць «заткнуць дзіркі» на фронце.
Расійская Федэрацыя рыхтуе мабілізацыю 500 тысяч чалавек да восені. Аб гэтым у сваім Telegram-канале напісаў Андрэй Каваленка, кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Ён адзначыў, што частку гэтых людзей плануюць кінуць у бой у першыя дзве тыдні, каб «заткнуць дзіркі на Усходзе», а астатніх будуць рыхтаваць цягам месяца для патэнцыйнага адкрыцця новага накірунку фронту. «Гэта такі план РФ», — дадаў Каваленка.
Кіраўнік ЦПД падкрэсліў, што восень і зіма ў нас будуць вельмі насычанымі, і «трэба будзе вытрываць у вельмі няпростых пяхотных баях, у якіх сыдуцца людзі, дроны, КАБы і іншыя інструменты забойства».
«Кірыенка і Герасімаў запэўнілі Пуціна, што гэта дапаможа ім перамагчы нас. Я дакладна ведаю, што яны памыляюцца. Зараз нам усім спатрэбяцца адзінства і эфектыўнасць», — падкрэсліў ён.