BE RU EN

Лукашэнка збіраецца на «Савушкін прадукт»

  • 18.07.2026, 17:20

Дыктатар рыхтуе чарговае прапагандысцкае турнэ па рэгіёнах.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ў суботу, 18 ліпеня, выклікаў з дакладам кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзмітрыя Крутога. Адной з тэм сталі чарговыя паказальныя паездкі ўзурпатара па рэгіёнах.

У найбліжэйшы час Лукашэнка намерваецца наведаць Брэсцкую і Гомельскую вобласці.

У Брэсцкай вобласці дыктатару збіраюцца паказаць працу прэс-падборшчыка, які рэжым называе «цалкам лакалізаваным і імпартазамяшчальным». Гэта сельскагаспадарчая машына для збору і прэсавання скошанай травы або саломы.

Яшчэ адным пунктам прапагандысцкага турнэ стане прадпрыемства «Савушкін прадукт».

— Кампанія, якая асацыюецца з сучаснай Беларуссю. У іх рэалізаваны шэраг інавацыйных цікавых праектаў, — заявіў Крутой.

Апошнія навіны