BE RU EN

Кіліян Мбапэ — найлепшы бамбардзір у гісторыі ЧС па футболе

  • 19.07.2026, 12:38

Але ў Месі яшчэ ёсць шанец.

Нападнік зборнай Францыі Кіліян Мбапэ забіў два мячы ў вароты каманды Англіі у матчы за трэцяе месца ЧС-2026.

Мбапэ адзначыўся на 48-й і 66-й хвілінах. Прычым у абодвух выпадках галявыя ўдары былі нанесены левай нагой.

Такім чынам, Мбапэ дасягнуў адзнакі ў 10 мячаў на ЧС-2026 і стаў адзінаасобным лідарам гонкі бамбардзіраў. У аргентынца, які ідзе на другім месцы, Ліянэля Месі 8 галоў і матч у запасе — фінал супраць Іспаніі (нядзеля, 22:00).

Больш за тое, Мбапэ абышоў Месі па колькасці галоў у гісторыі ЧС (22 супраць 21).

Апошнія навіны