BE RU EN

Навальніца і моцны вецер валялі дрэвы ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях

  • 19.07.2026, 13:42

Навальнічны фронт нарабіў бяды.

Непагадзь прынесла непрыемнасці жыхарам заходніх абласцей Беларусі, паведамляе МНС.

У Гродзенскай вобласці прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 18 м/с. Выратавальнікам давялося 13 разоў выязджаць для распілоўкі і прыбірання паваленых дрэў. У Гродне паваленае дрэва пашкодзіла агароджу школы, а ў Слонімскім раёне дрэва звалілася на легкавы аўтамабіль.

У Брэсцкай вобласці дрэвы падалі на праезную частку ў Баранавіцкім, Ганцавіцкім і Камянецкім раёнах. Давялося распілоўваць паваленае дрэва і ў Віцебску.

Апошнія навіны