Зяленскі зрабіў важную заяву пасля працяглых размоў з ваенным камандаваннем
- 19.07.2026, 18:21
У ваенных лідараў ужо ёсць ясны план дзеянняў.
Праведзены шэраг працяглых размоў з ваенным камандаваннем пра сітуацыю на фронце і забеспячэнне арміі. Ужо заўтра чакаюцца ключавыя перамовы, якія вызначаць далейшыя крокі Украіны.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што нядзеля аказалася днём вельмі працяглых і дэталёвых размоў з ваеннымі лідарамі.
У прыватнасці, ішла гаворка пра бягучую сітуацыю на перадавой і забеспячэнне абаронцаў усім неабходным.
«Сёння былі вельмі працяглыя, дэталёвыя размовы з камандуючымі. І па фронце — пра сітуацыю цяпер, па ўсіх напрамках. Абавязкова — пра забеспячэнне. Пра тое, што ёсць, і тое, што пастаўляецца партнёрамі», — падкрэсліў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, па выніках гэтых сустрэч ужо сфармаваны ясны план дзеянняў на найбліжэйшыя дні.
Асобную ўвагу лідар краіны звярнуў на падрыхтоўку да заўтрашніх падзей.
— Заўтра будуць ключавыя размовы. Вельмі важныя. Рашэнні, якія патрэбныя Украіне, — падсумаваў Зяленскі.