BE RU EN

Колькі каштуе сярэдняя паездка на таксі ў Беларусі?

  • 19.07.2026, 17:35

Паведамілі ў Мінтрансе.

У Беларусі сярэдні кошт адной паездкі на таксі складае каля 12 рублёў. Такія даныя агучылі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

У ведамстве таксама паведамілі, што працягвае расці колькасць афіцыйна зарэгістраваных перавозчыкаў. Па стане на 18 ліпеня ў Рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах значацца 37 290 вадзіцеляў таксі, 27 720 аўтамабіляў і 129 дыспетчараў.

У параўнанні з пачаткам чэрвеня колькасць вадзіцеляў павялічылася на 344 чалавекі, а аўтамабіляў-таксі — на 713. З пачатку года таксапарк краіны вырас амаль на 6%.

Акрамя таго, усё часцей для пасажырскіх перавозак выкарыстоўваюць электрамабілі.

на 17-35

Апошнія навіны