BE RU EN

«Няўжо нельга сумленна ўзважыць кавун?»

  • 19.07.2026, 20:05

Мінчанка сутыкнулася з падманам на Камароўскім рынку.

Падрабязнасці карыстальніца Threads пад нікам nzhukowa распавяла ў сацсетцы.

«Як жа надакучылі прадаўцы кавуноў на «Камароўцы»! — піша яна. — Няма ніякага жадання туды ездзіць, бо кожны раз абавязкова падмануць. Колькі б ні важыла палова кавуна, яна заўсёды будзе каштаваць 40 рублёў, нідзе няма цэннікаў, ідзеш, як дурань, з гэтым дурным кавуном і думаеш: ну як так можна?

Мінулы раз купілі палавінку кавуна амаль на 8 кг, аддалі 40 рублёў; гэтым разам купілі палавінку кавуна вагой 5,5 кг, аддалі 40 рублёў са зніжкай, спачатку агучылі 43».

Карыстальнікі адказалі аўтарцы допісу, што падман і абважванне на Камароўскім рынку ўжо даўно нікога не дзівяць.

«На «Камароўку» прынцыпова не ездзім», — напісаў адзін з каментатараў.

Мінчанцы таксама параілі скарыстацца кантрольнымі вагамі.

«Я пасаромелася б вяртацца назад да «нерускіх» мужыкоў і нешта прад’явіць, разумею, што трэба адстойваць свае правы, але няўжо нельга спачатку сумленна ўзважыць кавун», — адказала яна.

Апошнія навіны