Расіяне тэрмінова пераходзяць з бензіна на газ, але сітуацыя толькі пагаршаецца
- 2.07.2026, 15:25
Цана на неабходнае абсталяванне ўжо рэкордна падскочыла.
У Расіі на фоне абвастрэння паліўнага крызісу рэзка вырас попыт на ўсталяванне газабалоннага абсталявання (ГБА) для аўтамабіляў. Аднак і тут расіяне сутыкнуліся з некалькімі сур'ёзнымі праблемамі.
Пра гэта паведамляе The Moscow Times.
З-за дэфіцыту бензіну ў Расіі ГБА для аўтамабіляў ізноў на піку папулярнасці. Але вытворцы і аўтасэрвісы не паспяваюць задаволіць падвышаны попыт.
Расійскія СМІ сцвярджаюць, што ў чэрвені колькасць зваротаў па пераабсталяванні аўтамабіляў на газ была на 35% большай, чым у сакавіку-красавіку.
З-за ажыятажу запіс на ўсталяванне ГБА ўжо распісаны на бліжэйшыя тры месяцы, паведамілі на рынку.
Акрамя таго, майстэрні, што займаюцца пераабсталяваннем аўто, сутыкнуліся з дэфіцытам неабходнага абсталявання.
Там ужо скардзяцца, што пастаўшчыкі не былі гатовыя да рэзкага росту попыту: запасы хутка вычарпаліся. Больш за тое, кошт камплектаў амаль падвоіўся.
Асноўны вытворца газабалоннага абсталявання — «Навагрудскі завод газавай апаратуры» — таксама не можа справіцца з вялікай колькасцю замоваў.
Цяпер за ўсталяванне «газу» расіянам давядзецца заплаціць ад 53 да 90 тысяч рублёў без рэгістрацыі.