Азербайджан хоча ўдзельнічаць у аперацыях НАТА
- 2.07.2026, 17:20
Для «спрыяння захаванню міжнароднага міру».
Азербайджан цяпер вывучае магчымасці ўдзелу сваіх вайскоўцаў у розных аперацыях, якія праводзяць ААН і НАТА, з мэтай спрыяння захаванню міжнароднага міру, заявіў міністр абароны краіны Закір Гасанаў.
«Турбулентныя геапалітычныя працэсы і канфлікты ў розных рэгіёнах паказваюць, што роля міратворцаў узрастае. Азербайджан як член сусветнай супольнасці і ААН падтрымлівае ўсе ініцыятывы па захаванні міру і глабальнай бяспекі. Цяпер вывучаюцца магчымасці ўдзелу азербайджанскай арміі ў розных аперацыях, якія праводзяць ААН і НАТА дзеля спрыяння захаванню міжнароднага міру», — сказаў Гасанаў, словы якога прыводзіць агенцтва Report.
Ён адзначыў, што з 1999 года больш за 3 тыс. вайскоўцаў азербайджанскай арміі прынялі ўдзел у міратворчых аперацыях у розных рэгіёнах свету.
Міністр падкрэсліў, што дзейнасць азербайджанскіх міратворцаў нязменна атрымлівала высокую ацэнку камандавання, розных краін і міжнародных арганізацый.
Агенцтва таксама прывяло словы начальніка ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны генерал-маёра Эльчына Абдулаева, які заявіў, што азербайджанскія вайскоўцы цяпер выконваюць міратворчую місію ў Паўднёвым Судане.