BE RU EN

У Беларусі злавілі гіганцкага сома

  • 2.07.2026, 18:27

Памер вялізнай рыбіны перавышае рост чалавека.

У Гродне рыбак злавіў сапраўднага сома-гіганта, паведамляе ТРК Гродна.

Трафей пацягнуў на 43 кг.

Відэа з уловам мясцовы рыбак размясціў у сацыяльных сетках. Сом і насамрэч вялізарны — даўжынёй, магчыма, некалькі метраў.

У Нёмане часта вылаўліваюць буйныя экзэмпляры рыбы. Аднак сом вагой 76 кг пакуль застаецца рэкордам. Але і гэты, у 43 кг, — жаданы трафей для кожнага рыбака.

Апошнія навіны