BE RU EN

Пасол РФ у Беларусі спрабуе ўцягнуць Лукашэнку ў вайну

  • 2.07.2026, 19:16

Барыс Грызлоў абвінаваціў Украіну ў атацы на беларускі аўтобус у РФ.

Удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці з'яўляецца скаардынаванай тэрарыстычнай акцыяй. Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў, перадае прэс-служба дыпламатычнага ведамства.

Турыстычны аўтобус Мінск — Гомель — Анапа быў атакаваны каля паўдня ў раёне пункта пропуску «Красный камень» у Бранскай вобласці. На момант удару ў салоне аўтобуса знаходзіліся 19 чалавек, пацярпелі двое вадзіцеляў і пасажыр. Гэтыя людзі атрымалі лёгкія раненні. Цяпер усе грамадзяне Беларусі ўжо вярнуліся ў Гомельскую вобласць.

Грызлоў нагадаў, што гэта, нібыта, «другі ўдар Украіны» па беларускіх грамадзянах на тэрыторыі Расіі. 17 чэрвеня беспілотнік атакаваў пасажырскі аўтобус, які вёз дзіцячую футбольную каманду з Гомельскай вобласці ў Геленджык. Загінула грамадзянка Беларусі, а яшчэ дзевяць чалавек, з якіх шасцёра — дзеці, былі параненыя.

Заўважым, Украіна абвяргае ўдары па беларускіх аўтобусах. Незалежныя аналітыкі сыходзяцца ў меркаванні, што за атакамі стаіць Расія.

Нагадаем, раней Лукашэнка папрасіў пасла Расіі не ўцягваць Беларусь у вайну.

Апошнія навіны