ЗСУ падпалілі вялізны лагістычны цэнтр пад Масквой
- 20.07.2026, 9:09
«Южные Врата» — у агні.
У панядзелак, 20 ліпеня, здарыўся пажар на складзе ў індустрыяльным комплексе «Южные Врата» пасля атакі ў Дамадзедаве Маскоўскай вобласці, гаворыцца ў OSINT-аналізе Telegram-канала Astra.
Адзначаецца, што ў ноч на 20 ліпеня жыхары Маскоўскай вобласці паведамлялі пра вялікую колькасць выбухаў і пажараў.
Згодна з аналізам Astra кадраў аднаго з узгаранняў, пасля атакі гарыць таксама склад у індустрыяльным парку «Южные Врата» ў Дамадзедаве.
Як гаворыцца на сайце кампаніі, лагістычны цэнтр «Южные Врата» — гэта вялізны складскі комплекс з агульнай плошчай больш за 650 тысяч квадратных метраў, які размяшчаецца на тэрыторыі 144 гектараў.