BE RU EN

У Беларусі зафіксавалі смерч

  • 20.07.2026, 12:14

Яскравыя фота.

Аўтары Telegram-канала «Белорусские охотники за штормами» апублікавалі фота смерчу, які заўважылі ў панядзелак раніцай, 20 ліпеня, у Бабруйску. З'яву зафіксавалі каля 09:50.

У тэматычным Telegram-канале «Метеовайб» пацвердзілі: гэта сапраўды смерч, бо «кандэнсацыйная варонка дасягнула зямлі».

«Воблачная варонка і, меркавана, смерч немезацыклоннага паходжання, былі знятыя ўдзельнікам нашай каманды некалькі хвілін таму каля Бабруйска», — напісалі ў Telegram аматары незвычайных пагодных з'яў, апублікаваўшы сённяшнія фота. Каментатары не хавалі здзіўлення: «Нічога сабе!»

Апошнія навіны