Нацбанк паказаў манету наміналам 1 рубель коштам 60 рублёў
- 20.07.2026, 12:45
На ёй паказана батлейка.
Нацыянальны банк Беларусі прадставіў новую памятную манету наміналам 1 беларускі рубель, за якую нумізматам давядзецца заплаціць 60 рублёў.
Гаворка ідзе пра манеты серыі «Беларуская батлейка» — Нацбанк выпусціў медна-нікелевыя наміналам 1 рубель і сярэбраныя наміналам 50 рублёў.
За медна-нікелевую манету наміналам 1 рубель калекцыянерам давядзецца выкласці 60 рублёў, а кошт сярэбранай манеты гэтай серыі складзе 700 рублёў.
Набыць навінкі можна будзе ў касах Нацбанка ў Мінску па адрасе вуліца Талстога, 6 — у продаж манеты паступяць 22 ліпеня.