Цана на агрэст шакавала беларусаў
- 20.07.2026, 15:10
40 рублёў за кілаграм.
У мінскіх супермаркетах працягваецца сезон мясцовых ягад і фруктаў. Раней у продажы ўжо з’яўляліся маліна, трускаўкі і галубіка, а цяпер чарга дайшла да агрэсту — і яго цана можа здзівіць, піша tochka.by.
У адной са сталічных крам упакоўку свежага агрэсту вагой 250 г прапануюць за 9,99 рубля. Калі пералічыць на кілаграм, атрымаецца амаль 40 рублёў — пры тым, што гэтая ягада расце практычна на кожнай дачы.
Для параўнання: на рынках агрэст каштуе каля 15 рублёў за кілаграм, а ў некаторых прадаўцоў цана можа быць і ніжэй.
І яшчэ адзін цікавы факт: на 40 рублёў, якія трэба аддаць за кіло агрэсту ў супермаркеце, можна купіць каля 2 кг свініны без костак.