BE RU EN

«Самакаты размяталі, як гарачыя піражкі»

  • 20.07.2026, 15:47

Як мінчукі дабіраліся дадому пасля прагляду трансляцыі Чэмпіянату свету на стадыёне «Дынама».

Метро ў сталіцы сапраўды працавала да першай ночы, але фінал Чэмпіянату свету скончыўся пазней. Для 20 тысяч мінчукоў, якія сабраліся на стадыёне «Дынама», каб паглядзець трансляцыю, дарога дадому пасля яе заканчэння стала сапраўдным квэстам. Пра гэта пішуць многія карыстальнікі сацсетак.

«Дабірацца са стадыёна «Дынама» пасля трансляцыі Чэмпіянату свету да Новае Баравой — яшчэ той квэст, — распавядае mariybugaeva. — Падаўжэнне транспарту да першай ночы аказалася бескарысным. Таксі — 238 у чарзе і па нейкай неадэкватнай цане. Самакаты размяталі, як гарачыя піражкі. Знайшлі самакат бліжэй да Якуба Коласа — і той быў амаль разраджаны. Даводзілася мяняць некалькі разоў. Тры гадзіны ночы — і мы былі дома».

«Першыя 40 хвілін — пешшу, потым давялося ўзяць самакат у арэнду і вучыцца ездзіць», — піша semenets_nastya.

«Было відавочна, што да 01:00 матч не скончыцца, хаця б улічваючы half-time, таму да апошняга спадзявалася, што метро таксама падоўжылі. Але не: па сутнасці яны проста пасядзелі даўжэй і закрыліся, не дачакаўшыся таго, дзеля чаго падаўжалі. А таксі — проста без каментарыяў», — піша tatsiana.photos.

«Выдатна дабраліся, у «Яндэксе» ў чарзе было 360 чалавек», — піша lmfy1928.

«У чарзе — 458, без аніводнай магчымасці выклікаць таксі або ўзяць самакат: спрабавалі з двух тэлефонаў разоў 40 дакладна, з вялікім чаканнем. Ішлі пешшу з Плошчы Леніна да Новае Баравой ад безвыходнасці. Спаць хацелася жудасна», — піша _renaissansee_.

Апошнія навіны