У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм
- 20.07.2026, 15:59
Такія ягады растуць у Беларусі.
У адной з мінскіх крам заўважылі чырвоную парэчку па 18,99 рубля. Праўда, гаворка не пра кілаграм, а пра невялікую ўпакоўку вагой 125 грамаў, піша Onliner.by.
Калі пералічыць на кілаграм, кошт атрымліваецца яшчэ больш уражлівым — 151,92 рубля.
Магчыма, справа ў паходжанні: на ўпакоўцы пазначана, што парэчку вырасцілі ў Нідэрландах.
Яшчэ нядаўна чырвоную парэчку можна было сабраць пад Мінскам самастойна і заплаціць 6 рублёў за кілаграм. На Камароўцы ў гэты час ягада каштавала каля 9 рублёў.