Мінчукі пра трансляцыю ЧС на стадыёне «Дынама»: Болей я туды ні нагой
- 20.07.2026, 17:21
Жыхары сталіцы — пра арганізацыю прагляду фіналу чэмпіянату.
Мінчукі ў сацсетках пішуць пра тое, якія ўражанні ў іх засталіся ад наведвання стадыёна «Дынама» учора ўвечары. Акрамя праблем з транспартам, незадаволенасць выклікалі чаргі па ежу, рэклама букмейкерскіх кантор і гук.
«Стадыён «Дынама» і арганізатары, растлумачце, калі ласка, чаму замест выступлення сусветных зорак мы глядзім рэкламу belbet і нейкія незразумелыя конкурсы?» — спытала ў Threads карыстальніца сацсеткі пад нікам cristina_luzai.
Шмат мінчукоў, якія ўчора былі на стадыёне «Дынама», падтрымалі аўтарку допісу. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Такое ж пытанне! Пазбавілі такога шоу.
— Я так з-за гэтага засмуцілася, што проста пайшла, да таго ж яшчэ і гук быў агідны, я проста не разумела, што кажуць каментатары.
— Гэта поўны адстой, болей я туды ні нагой. Нічога горшага прыдумаць нельга. Асабліва прастаяць дзве гадзіны ў чарзе па ежу і напоі.
— Пра чаргі згодная. Мы прыйшлі амаль за паўтары гадзіны да пачатку, і ўсё роўна я гадзіну ў чарзе правяла.
— Бо ім на вас пляваць, я быў на трансляцыі мінулага ЧС — і болей ні нагой. Арганізацыя — поўнае лайно, а цяпер і вы зможаце так сказаць праз 4 гады.
— Добра, што не пайшлі.