Цэнтр Гомеля зноў затапіла
- 20.07.2026, 17:35
Ліўневая каналізацыя не спраўляецца з нагрузкай.
Чытачы сайта Charter97.org паведамляюць, што цэнтр Гомеля «паплыў» пасля навальніцы і ліўню, якія прайшлі сёння ўдзень.
«Паўтараецца тое самае, што было тыдзень таму. Цэнтр Гомеля затапіла. Вуліцы Палеская, Савецкая, праспект Перамогі, раён вакзала ператварыліся ў рэкі літаральна за 20 хвілін. «Ліўнёўка» не спраўляецца», — расказаў жыхар горада.
Рух транспарту на некаторых вуліцах у цэнтры паралізаваны.
Відэа, знятае падчас патопу, публікуе канал gomel.today.