Расійскаму мільярдэру давялося прадаць суднаходную кампанію
- 20.07.2026, 18:01
З-за рызык у Азоўскім моры?
Расійскі мільярдэр і ўладальнік НЛМК Уладзімір Лісін прадаў аператара рачна-марскіх перавозак Volga Shipping агралагістычнай групе Demetra. Аб гэтым Reuters паведамілі адразу чатыры крыніцы, знаёмыя з падрабязнасцямі здзелкі. Паводле іх звестак, папярэднія дамоўленасці былі дасягнутыя яшчэ да нядаўніх атак украінскіх беспілотнікаў на камерцыйныя судны, пасля якіх у Азоўскім моры ўвялі дадатковыя абмежаванні для суднаходства (пераклад — сайт Charter97.org).
Volga Shipping лічыцца адным з найбуйнейшых аператараў перавозак па ўнутраных водных шляхах Расіі. Кампанія транспартуе збожжа, метал, вугаль і іншыя грузы па Волзе і Доне з выхадам у Азоўскае і Чорнае моры. Гадавы аб'ём перавозак перавышае 15 млн тон, а аснову флоту складаюць невялікія сухагрузныя суда класу «рака-мора», аналагічныя тым, якія апошнім часам апынуліся ў зоне падвышанай рызыкі.
Нагадаем, пасля серыі атак украінскіх дронаў расійскія ўлады ўвялі новыя абмежаванні ў акваторыі Азоўскага мора, што стварае пагрозу затрымак экспартных паставак.