BE RU EN

«Мінскэнерга» звярнулася да беларусаў

  • 20.07.2026, 18:34

Прадпрыемства заклікала грамадзян часова не прымаць душ, не мыць посуд і адключыць мабільныя тэлефоны.

Падчас моцнай летняй стыхіі звыклыя дзеянні могуць стаць небяспечнымі: спецыялісты раяць адкласці душ, не мыць посуд і адключыць тэхніку ад разетак. Прадпрыемства «Мінскэнерга» распаўсюдзіла памятку пра тое, як паводзіць сябе дома, на вуліцы, каля вады і ў дарозе падчас навальніцаў, якія якраз сіноптыкі прагназавалі на 20 ліпеня і наступныя дні таксама.

Што рабіць падчас навальніцы дома

Пры набліжэнні навальніцы неабходна зачыніць вокны і дзверы, каб абараніць памяшканне ад моцных парываў ветру і знізіць рызыку ўдару маланкі.

Электрапрыборы рэкамендуюць адключыць ад сеткі: разрад паблізу можа выклікаць перапад напружання і пашкодзіць тэхніку. Да заканчэння навальніцы таксама не варта прымаць душ ці ванну, мыць посуд і кантактаваць з металічнымі трубамі і радыятарамі.

Бяспечней знаходзіцца далей ад вокнаў, вонкавых сцен і камунікацый, здольных праводзіць электрычны ток.

Дзе схавацца на вуліцы

Найлепшым укрыццём падчас навальніцы лічацца капітальны будынак або аўтамабіль. Хавацца пад адзінокім дрэвам небяспечна: маланка часцей паражае найвышэйшыя аб’екты.

Калі навальніца застала ў полі, спецыялісты раяць:

знайсці нізіну;

прысесці на кукішкі і абхапіць каленкі рукамі;

не класціся на зямлю;

прыбраць парасон з металічным каркасам;

адключыць мабільны тэлефон.

адключаны мабільны тэлефон

У «Мінскэнерга» патлумачылі, што пры прамым трапленні разраду гаджэт можа стаць правадніком электрычнага току.

Чаму трэба адразу выйсці з вады

Купанне, рыбалку і шпацыр на лодцы падчас навальніцы неабходна спыніць. Вада добра праводзіць электрычнасць, таму паражэнне можа распаўсюджвацца на значную адлегласць ад месца ўдару маланкі.

Слядуе выйсці на бераг, адысці ад вады, скласці вуды і не трымаць у руках металічныя прадметы. На адкрытым вадаёме чалавек нярэдка аказваецца самай высокай кропкай, што павялічвае небяспеку.

Як перачакаць навальніцу ў аўтамабілі

Вадзіцелям рэкамендуюць спыніцца на абочыне ўдалечыні ад ліній электраперадачы, высокіх дрэў і металічных канструкцый. Выходзіць з машыны не трэба: закрыты металічны кузаў абараняе людзей унутры па прынцыпе клеткі Фарадэя.

Клетка Фарадэя — гэта металічная абалонка, якая прымае электрычны разрад на сябе і накіроўвае яго па вонкавай паверхні. Таму падчас навальніцы закрыты аўтамабіль звычайна абараняе пасажыраў: ток ідзе па кузаве, не трапляючы ў салон.

Вокны трэба зачыніць, антэну апусціць. Ровар, самакат або іншы адкрыты транспарт неабходна пакінуць не менш як у 20 метрах ад сябе і знайсці надзейнае сховішча.

На колькі дзён у Беларусі затрымаюцца навальніцы

Паводле свежага прагнозу Белгідрамета, лакальныя навальніцы будуць фіксаваць у краіне да суботы, 25 ліпеня, уключна. Гэта значыць, краіну чакае яшчэ 5 дзён з навальніцамі.

Вядома, без кароткачасовых дажджоў не абыдзецца. Таму ў бліжэйшыя дні важна прытрымлівацца правілаў спецыялістаў.

Апошнія навіны