BE RU EN

Пасол Швейцарыі завяршае працу ў Беларусі

  • 20.07.2026, 20:39

Крысціна Хонеггер Залатухін працавала ў якасці пасла з пачатку лютага 2022 года.

Пасол Швейцарыі Крысціна Хонеггер Залатухін завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Пра гэта сведчыць паведамленне, апублікаванае прэс-службай Міністэрства замежных спраў.

20 ліпеня з паслом Крысцінай Хонеггер Залатухін з нагоды завяршэння яе кадэнцыі сустрэўся кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў.

«Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы актывізацыі беларуска-швейцарскіх адносін у кантэксце існуючых рамкавых умоў, а таксама абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і свеце», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Нагадаем, Крысціна Хонеггер Залатухін прыбыла ў Мінск у якасці пасла Швейцарыі на пачатку лютага 2022 года. Праз дзесяць дзён пасля яе прыезду з калоніі была вызваленая палітзняволеная грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершы.

Апошнія навіны