BE RU EN

Беларус дрэнна замацаваў груз і заблакаваў участак трасы ў Польшчы

  • 20.07.2026, 21:10

Фотафакт.

Рух па трасе A4 у напрамку Вроцлава раніцай 20 ліпеня быў ускладнены з-за ДТЗ, вінаватым у якім стаў беларус-далекабійнік, паведамілі ў выратавальнай службе Апольскага ваяводства.

Інцыдэнт адбыўся на 252-м кіламетры аўтамагістралі недалёка ад развязкі Крапковіце.

40-гадовы кіроўца фуры не замацаваў надзейна груз, які перавозіў.

«Элементы канструкцыі выслізнулі з мацавальных рамянёў, якія ўтрымлівалі груз», — паведамілі ў раённым упраўленні паліцыі Крапковіце.

У выніку рух на ўчастку быў часова ўскладнены. Кіроўцы былі вымушаныя аб'язджаць месца інцыдэнту па альтэрнатыўных маршрутах.

Апошнія навіны