Еменскія хусіты абвясцілі аб марской блакадзе Саудаўскай Аравіі
- 20.07.2026, 23:49
Саудаўская Аравія экспартуе нафту праз Чырвонае мора.
Прадстаўнік еменскіх хусітаў абвясціў, што групоўка пачала марскую блакаду Саудаўскай Аравіі. Як паведамляе Reuters, пра гэта спікер групоўкі заявіў у тэлезвароце 20 ліпеня.
Блакада павінна стаць адказам на «нясправядлівую і жорсткую асаду» хусітаў, якую Саудаўская Аравія вядзе ўжо амаль 12 гадоў.
На мінулым тыдні хусіты нанеслі ракетныя ўдары па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі, абвінаваціўшы каралеўства ў бамбардзіроўцы аэрапорта ў Емене, які знаходзіцца пад іх кантролем. Хусіты таксама вінавацяць Саудаўскую Аравію ў парушэнні неафіцыйнага перамір'я, якое дзейнічала паміж бакамі з 2022 года.
Саудаўская Аравія экспартуе нафту праз Чырвонае мора, якое абмывае берагі васьмі краін, у тым ліку Емена.