BE RU EN

Расія выслала двух італьянскіх дыпламатаў

  • 21.07.2026, 1:19

Рашэнне Крамля ў Рыме лічаць прамой помстай за разаблачэнне расійскай разведвальнай дзейнасці.

Расія выслала двух прадстаўнікоў Італіі ў адказ на рашэнне Рыма выдварць двух расійскіх ваенных аташэ, якіх італьянскія ўлады абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасці. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Італіі Антоніа Таяні, перадае ANSA.

Масква выслала ваеннага аташэ Італіі ў Расіі і аднаго з яго супрацоўнікаў.

«Расійская Федэрацыя беспадстаўна выслала італьянскага ваеннага аташэ ў Маскве разам з адным з яго супрацоўнікаў», — адзначыў Таяні.

Кіраўнік італьянскага МЗС адзначыў, што дзеянні Расіі з'яўляюцца адказам на выдварэнне двух расійскіх ваенных аташэ.

«Гэта акт відавочнай помсты за высылку Італіяй двух расійскіх ваенных аташэ, якіх злавілі на гарачым падчас шпіёнскай дзейнасці супраць нашай нацыянальнай бяспекі», — патлумачыў ён.

Апошнія навіны