Новыя правілы: школьная форма цяпер павінна шыцца выключна ў Беларусі
- 21.07.2026, 9:46
Новыя стандарты ўступяць у сілу з 13 жніўня.
Для беларускіх школьнікаў увялі новыя стандарты школьнай формы. Цяпер яна павінна шыцца выключна ў Беларусі. Пры гэтым тэкстыль для адзення можа вырабляцца як у самой краіне, так і ў Расіі.
Згодна з новымі правіламі, не менш за 50% тканін, трыкатажных палотнаў або пражы павінны быць беларускага або расійскага паходжання.
Калі форма не будзе адпавядаць гэтым патрабаванням, яна не зможа трапіць у спецыяльны інтэрнэт-рэестр, дзе навучальныя ўстановы і бацькі змогуць правяраць звесткі пра вытворцаў.
Новыя стандарты ўступяць у сілу з 13 жніўня і не будуць распаўсюджвацца на абутак і спартыўную форму.