Колькі цярплівасці могуць мець украінцы
- Гары Каспараў
- 21.07.2026, 11:46
Каб Украіна ваявала, як Пуцін, у Маскве былі б горы трупаў.
Значная частка ліберальнай супольнасці, што знаходзіцца ў Маскве, выступіла з рэзкім асуджэннем тых, хто радаваўся яскравай і эфектыўнай аперацыі ЗСУ па складах Wildberries. Што я магу сказаць? Гэта не жылы дом. Можна спрачацца аб ваенным прызначэнні аб’екта, але мэты забіць людзей не было. Гэта прынцыпова. Так, бывае, дык вайна ж ідзе пяты год.
Каб Украіна вяла вайну так, як яе вядзе Пуцін, то ў Маскве былі б проста горы трупаў. Але, на шчасце для грамадян Расіі, Украіна ўсё ж такі лічыць сябе — і справядліва — цывілізаванай дзяржавай. Таму вайна ідзе паводле пэўных нормаў, якія прынятыя ў цывілізаваным свеце.
Шчыра кажучы, я штодня думаю: ну колькі цярплівасці можа быць у украінцаў? Яны маглі б забіваць у вялікіх колькасцях — горш ужо не будзе. Ужо ўсё, што мог Пуцін кінуць, — кінуў, акрамя ядзернай зброі. Могуць забіваць у велізарных колькасцях — не робяць гэтага, бо змагаюцца за пэўныя каштоўнасці, у адрозненне ад тых, хто цяпер спрабуе знішчыць Украіну, і тых, хто спрабуе гэта апраўдаць.
Гары Каспараў, YouTube