BE RU EN

Чарговыя рэкорды: беларусы нясуць з лесу велізарныя кошыкі ягад

  • 21.07.2026, 17:20

На гэты раз паспела лясная маліна.

Беларусы працягваюць хваліцца ў сацыяльных сетках ляснымі «ўловамі», і не толькі грыбнымі. Зараз можна збіраць маліну.

Судзячы па відэа, яна ўжо паспела ў Мінскай вобласці.

Аўтар паста адзначыў, што яго калега па зборы «працягвае біць чарговыя рэкорды».

«Малінка вельмі класная, такая саспелая–саспелая ягадка», – працягваў ён хваліцца і расхвальваць лясны «ўлоў».

Усяго атрымалася назбіраць дзевяць невялікіх вядзерцаў, якія акуратна засунулі ў два прыстойныя лукошкі.

Апошнія навіны