BE RU EN

У Баранавічах заўважылі незвычайны дарожны знак

  • 21.07.2026, 14:19

Відэафакт.

У мікрараёне Паўночны ў горадзе Баранавічах карыстальнік Threads Аляксей заўважыў нестандартны дарожны знак. Відэа з ім мужчына выклаў на сваю старонку ў сацсетцы.

Над абмежаваннем хуткасці ў 5 кіламетраў на гадзіну невядомы размясціў жартлівы дарожны знак з выявай нецвярозага чалавека, які паўзе праз дарогу, і адпаведным папярэджаннем па-англійску.

А над ім лунае пудзіла Прывіднага твара з серыі фільмаў «Крык», якое трымаецца за руль веласіпеда.

Wyświetl w Threads

Апошнія навіны